Logo Polskiego Radia
Print

«Дошкі ганьбы» вяртаюцца на прадпрыемствы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 06.09.2013 15:13
На беларускім прадпрыемстве вывесілі «Дошку ганьбы», адзін супрацоўнік ня вытрымаў і звольніўся.


Фота:
Фота: charter97.org


Каля філіялу Скідзельскай птушкафабрыкі - агракамбіната «Скідзельскі» - зьявілася «Дошка ганьбы», піша «Пэрспэктыва». На ёй вывешваюць фота і прозьвішчы супрацоўнікаў прадпрыемства, якія правініліся.

Па словах намесьніка дырэктара па ідэалягічнай і кадравай працы Натальлі Шварц, на «Дошку ганьбы» трапляюць парушальнікі грамадзкага парадку, правілаў дарожнага руху, а таксама зацятыя прагульшчыкі. Прозьвішчы, якія засьвяціліся ў міліцэйскіх зводках, падмацоўваюцца інфармацыяй аб зьдзейсьненых імі «подзьвігах». Разьмяшчаюцца гэтыя сьпісы на бачных месцах: у фае адміністрацыйнага будынка, цэхах, ведамаснай краме.

Праўда, такая ідэя спадабалася ня ўсім работнікам. Шматлікія «парушальнікі» пры зьяўленні свайго прозьвішча ня могуць абыякава прайсьці міма стэнда і спрабуюць сарваць сьпіс. Але ў кіраўніцтва на такія выпадкі назапашаныя копіі. Часам іх прыходзіцца вывешваць па некалькі разоў за дзень. Адзін з работнікаў пасьля такой «славы» звольніўся з прадпрыемства.
charter97.org/eb

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт