5 верасьня — гістарычны чацьвер у Магілёве
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        04.09.2013 14:22
                    
                                 
                
                
                    Алесь Белы і часопіс Arche прэзэнтуюць магілёўцам дзясяткі гістарычных выданьняў.
                
                
                
                
               
                
                         
У чацьвер, 5 верасьня, адбудзецца першая пасьля гадовага перапынку прэзэнтацыя часопіса Arche ў Магілёве. Прысутных чакае захапляльнае знаёмства зь дзясяткамі выданьняў, найперш гістарычнай скіраванасьці.
Гісторык Алесь Белы раскажа пра сваю кнігу «Хроніка Белай Русі. Імагалогія Беларусі», праца над якой заняла ў яго амаль 20 гадоў.
Рэдактары Arche Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў азнаёмяць удзельнікаў прэзэнтацыі з апошнімі выпускамі часопіса — «Паліцаі і партызаны», «Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі», «Ахвяры і каты». 
Размова таксама пойдзе пра іншыя тэматычныя выпускі часопіса Arche — «Вайсковая гісторыя ВКЛ», «Гісторыя беларускай штодзённасьці», «Як Гітлер мог перамагчы», «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі», «Грунвальд», «Плошча 19 сьнежня 2010», «Полацак у прасторы і часе», 1950-я ў Беларусі: «Ад сталінізму да застою», і іншыя публікацыі. 
Сустрэча пачнецца а 19:00 у цэнтры «Кола сяброў» (завулак Чкалава, 16).  Даведкі па тэл: (029) 550-79-69.
arche.by/nn.by/эб