Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў шпіталізаваны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        03.09.2013 15:58
                    
                                 
                
                
                    Лекары падазраюць у яго язву і ўнутраны крывацёк, хутчэй за ўсё яму правядуць апэрацыю.
                
                
                    
                        
Фота: Радыё Свабода
                     
                
                
                
               
                
                         Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў шпіталізаваны, яму патрэбная дапамога. Яго паклалі ў Барысаўскую цэнтральную раённую лякарню. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на грамадзкую актывістку Юлію Сьцяпанаву.
Паводле яе словаў, сёньня хлопец зьвярнуўся да лекара. Аналіз крыві паказаў, што ўзровень гемаглабіну ў Малчанава складае 70 г/л. Маладога чалавека тэрмінова шпіталізавалі. Лекары падазраюць у яго язву і ўнутраны крывацёк, хутчэй за ўсё яму правядуць апэрацыю.
Малчанаў жыве ў Барысаве з бацькам-інвалідам, у яго няма сваякоў ці сяброў, якія маглі б дапамагчы. Трэба, каб у Барысаў прыехаў дарослы чалавек, які мог бы прывезьці Малчанаву ў шпіталь неабходныя рэчы й пагаварыць зь лекарамі, адзначыла Сьцяпанава. Акрамя таго, паводле яе словаў, Малчанаў знаходзіцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы, бо за ім усталяваны прафіляктычны нагляд. Хлопец ня можа пераехаць у Менск, дзе можа ўладкавацца на працу.
эўрарадыё/вс