Ня будзе магнітных картак на мэтро
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
28.08.2013 16:25
Магчыма, паявяцца ўнівэрсальныя радыёкарткі, якія можна будзе папоўніць адразу на станцыі мэтро праз інфакіёскі.
У бліжэйшым часе плянуецца адмяніць магнітныя карткі на праезд у мэтро. Пра гэта заявіў кіраўнік менскага мэтрапалітэну Расьціслаў Юрэня. “Мы працуем над удасканаленьнем сыстэмы аплаты за праезд. Хочам вывесьці з абароту магнітныя карткі і з наступнага году перайсьці толькі на радыёкарткі й жэтоны”, - адзначыў ён. Таксама ўстаноўленыя два вопытныя тэрміналы дзеля аплаты за праезд пры дапамозе смс-паведамленьняў.
Паводле словаў Юрэні, ідзе падрыхтоўка да ўвядзеньня адзінай карткі для мэтро і наземнага транспарту. Магчыма, паявяцца ўнівэрсальныя радыёкарткі, якія можна будзе папоўніць адразу на станцыі мэтро праз інфакіёскі.
БелаПАН/нг