Міжнародны зьезд славістаў у Менску
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.08.2013 13:55
Адмыслоўцы зьбіраюцца ўжо пяць гадоў, займаюцца славянскімі культурамі, мовамі й літаратурамі.
Фота: ampby.org
Фота: ampby.org
Звыш 600 навукоўцаў удзельнічае ў XV Міжнародным зьезьдзе славістаў, які адкрыўся ўчора ў Менску. Па словах адной з дэлегатак, Сьвятланы Мэнгель зь Нямеччыны, Міжнародны зьезд славістаў – гэта самы вялікі орган міжнароднай славістыкі. Адмыслоўцы зьбіраюцца ўжо пяць гадоў, займаюцца славянскімі культурамі, мовамі й літаратурамі. Мова кангрэсу – усе славянскія мовы, таму дэлегаты разумеюць адзін аднаго, нават калі задаюць пытаньне на адной мове, а атрымліваюць адказ на іншай.
“Важна захоўваць малыя мовы. Такая тэндэнцыя існуе ня толькі ў славянскай групе моваў, але таксама ў Эўропе. Я думаю, беларуская мова будзе разьвівацца далей і неўзабаве стане адзінай нацыянальнай мовай Беларусі”, - адзначыла Сьвятлана Мэнгель.
“Правядзеньне зьезду славістаў у Менску можна расцэньваць як прызнаньне ўзроўню разьвіцьця беларускай славістыкі, ролі беларускай мовы й літаратуры ў агульнай славянскай культуры”, – мяркуе старшыня арганізацыйнага камітэту зьезду Ўладзімер Гусакоў.
БелаПАН/нг