“Саўбелка” надрукавала “ліст Гайдукова ў ЦРУ”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Dzmitry Hurnievic 
                        
                        21.08.2013 11:56
                    
                                 
                
                
                    Камітэт дзяржбясьпекі заяўляе, што ніякіх лістоў прэс-служба не распаўсюджвала. 
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         Газэта "Советская Белоруссия", друкаваны орган Адміністрацыі прэзыдэнта, апублікавала матэрыял "Выхадзец з сябе", прысьвечаны справе Андрэя Гайдукова, які 1 ліпеня быў асуджаны за замах на наладжваньне супрацоўніцтва з замежнымі спэцслужбамі, паведамляе БелаПан.
У матэрыяле прыводзіцца поўны тэкст ліста, які Гайдукоў нібы накіроўваў у Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне (ЦРУ) ЗША.
Ліст утрымоўвае прапанову аб супрацоўніцтве, якое арганізацыя Гайдукова, то бок Саюз маладых інтэлектуалістаў, хоча наладзіць з ЦРУ. Гаворка ідзе пра "інфармацыйныя палітычныя акцыі", якія, як адзначаецца ў лісьце, на сёньняшні дзень "праводзяцца ў недастатковай колькасьці і ў асобна ўзятых рэгіёнах".
"Мы хочам атрымліваць Вашы кансультацыі, парады па гэтым пытаньні. У выпадку калі Вас зацікавіць наша дзейнасьць - фінансавую дапамогу для правядзеньня такіх акцый", — гаворыцца ў лісьце.
Публікацыя ў "Советской Белоруссии" падпісана Ігарам Доліным. Аўтар не паведамляе, якім чынам да яго трапіў тэкст ліста. Пры гэтым ён сьцьвярджае, што ліст быў перададзены Гайдуковым "дзесьці ў канцы мінулага года" праз "прыяцеля, які ехаў у Нямеччыну". Той павінен быў пераправіць яго "з–за мяжы адрасату".
Долін таксама абяцае "працяг гэтай унікальнай гісторыі" ў наступных нумарах газэты.
У прэс-службе Камітэта дзяржбясьпекі, які расьсьледаваў справу Гайдукова, БелаПАН заявілі, што знаёмыя з артыкулам у "СБ", аднак ніякіх лістоў прэс-служба не распаўсюджвала.
дг/БелаПан