Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі заступаецца за Андрэя Гайдукова
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        20.08.2013 16:15
                    
                                 
                
                
                    Касацыйная скарга Гайдукова, асуджанага Віцебскім абласным судом 1 ліпеня, будзе разгледжана ў Вярхоўным судзе 27 жніўня.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         
 Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі заклікала беларускія ўлады да справядлівага й адкрытага разгляду касацыйнай скаргі Андрэя Гайдукова, прыгаворанага да паўтара года пазбаўленьня волі.
Касацыйная скарга Гайдукова, асуджанага Віцебскім абласным судом 1 ліпеня, будзе разгледжана ў Вярхоўным судзе 27 жніўня.
Апэратар наваполацкага НПЗ "Нафтан", лідар незарэгістраванага грамадзкага аб'яднаньня "Саюз маладых інтэлектуалаў" быў затрыманы 8 лістапада 2012 года. Па вэрсіі сьледства — "у момант закладкі тайніка са зьвесткамі, якія цікавяць замежныя спэцслужбы".
Першапачаткова Гайдукоў абвінавачваўся па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзеньня агентурнай дзейнасьці), які прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі ад 7 да 15 гадоў. Аднак 1 ліпеня Віцебскі абласны суд зьмяніў падставу абвінавачаньня і прыгаварыў Гайдукова да паўтара года пазбаўленьня волі.
Праваабаронцы прызналі Андрэя Гайдукова палітзьняволеным.
яс/БелаПАН