Logo Polskiego Radia
Print

50-тысячны артыкул на Вікіпэдыі клясычным правапісам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.08.2013 10:01
Юбілейным стаў артыкул „Хвастковая залоза”, прысьвечаны анатоміі птушак.

6 жніўня ў разьдзеле вольнай энцыкляпэдыі, што робіцца тарашкевіцай, створаны 50-тысячны матэрыял.

Юбілейным стаў артыкул „Хвастковая залоза”, прысьвечаны анатоміі птушак.
На сёньняшні дзень разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам займае 65-е месца з 286 у сусьветным сьпісе.

Ад пачатку заснаваньня 12 жніўня 2004 году беларуская Вікіпэдыя пісалася абодвума правапісамі. Але з 2007 году ўсе артыкулы клясычным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект зь ініцыятывы энтузіястаў стварэньня Вікіпедыі школьным правапісам.

З таго часу існуе беларуская „Вікіпэдыя” й беларуская „Вікіпедыя”. Апошняя пішацца школьным правапісам і мае на сёньняшні дзень больш за 62 тысячы артыкулаў, займаючы 58-е месца.

Wikipedia.org — вольная энцыкляпэдыя. Узяць удзел у яе стварэньні можна кожны ахвотны, прытрымліваючыся пэўных правілаў і аўтарскага права. Можна пісаць новыя артыкулы, а можна папраўляць, дапаўняць ці рэдагаваць наяўныя.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт