Logo Polskiego Radia
Print

Адбылося паседжаньне Навуковай рады па Курапатах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.08.2013 09:45
На жаль, Міністэрства культуры актывістаў на паседжаньне не запрасіла.
phota: www.radyjo.net/A.Папко

/

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь правяло паседжаньне Навуковай рады ў справе Курапатаў. З такой заявай выступіла каардынатарка ініцыятывы „За ўратаваньне Курапатаў” Ганна Шапуцька.

Аднак сяброў ініцыятывы на паседжаньне не запрасілі, нягледзячы на іх неаднаразовыя звароты ў Міністэрства культуры пра супрацу адносна ўрочышча.

„Прадстаўнікі нашай ініцыятывы хацелі прысутнічаць на гэтай Радзе. Мы ведаем, што сябры ініцыятываў могуць прысутнічаць на паседжаньнях, а ня толькі сябры Рады. Мы дазналіся пра Навуковую раду, на вялікі жаль, толькі з адказу на наш зварот у Менскі аблвыканкам, у якім нам проста паведамілі, што 31-га ліпеня яна адбудзецца. А ліст з аблвыканкама мы атрымалі 1-га жніўня, ужо пасьля паседжаньня,” – распавяла Ганна Шапуцька.

Сябры ініцыятывы „За ўратаваньне Курапатаў” намагаюцца цяпер даведацца пра вынікі паседжаньня Навуковай рады Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і магчымыя пастановы, на ім прынятыя. Тым ня менш, запыты ініцыятывы пакуль застаюцца без адказаў.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт