Logo Polskiego Radia
Print

Салігорскія праваабаронцы просяць дапусьціць іх у ізалятар

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.07.2013 10:56
Гэта неабходна для падрыхтоўкі даклада па выкананьню Беларусьсю рэкамэндацый ААН аб умовах у месцах прымусовага ўтрыманьня.

Салігорскія сябры Беларускага Хэльсінскага камітэту Леанід Мархотка й Аляксей Валабуеў сустрэліся з начальнікам Салігорскага РАУС Аляксандрам Астрэйкам. Тэмай для размовы стала пытаньне допуску ў Салігорскі ізалятар часовага ўтрыманьня праваабаронцаў БХК.

РПГА “Беларускі Хэльсінкскі Камітэт” у межах сваёй статутнай дзейнасьці рыхтуе альтэрнатыўны даклад па выкананьню Беларусьсю рэкамэндацый Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду ААН. Адным з накірункаў гэтага дакладу зьяўляюцца ўмовы знаходжаньня людзей у месцах прымусовага ўтрыманьня, да якіх адносяцца, да прыкладу, СІЗА, ІЧУ, калёніі й турмы.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у Салігорскім ізалятары часовага ўтрыманьня вясной гэтага года былі праведзены рамонтныя працы. Каб намаганьні службовых асобаў па паляпшэньні ўмоваў утрыманьня ў ІЧУ і выкананьню адпаведных патрабаваньняў айчыннага заканадаўства й міжнародных нормаў былі адэкватна адлюстраваныя ў выніках маніторынгу, Беларускі Хэльсінскі Камітэт зьвярнуўся да кіраўніцтва Салігорскага РАУС з просьбаю аб допуску ў ІЧУ сваіх прадстаўнікоў.

Па словах Леаніда Мархоткі, спадар Астрэйка ня змог адразу даць адказ па ўзьнятым пытаньні, але паабяцаў разгледзець яго па сутнасьці й цягам трох дзён прыняць рашэньне аб магчымасьці допуску ў Салігорскі ізалятар часовага ўтрыманьня праваабаронцаў.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт