Зьміцер Дашкевіч - трэці дзень народзінаў запар у турме
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.07.2013 16:26
Палітвязьню, лідару „Маладога фронту” сёньня споўнілася 32 гады.
fot. Flickr/radio.svaboda.org
fot. Flickr/radio.svaboda.org
Палітвязьню, лідару „Маладога фронту”, сёньня споўнілася 32 гады.
Трэці дзень народзінаў запар ён сустракае за кратамі: у пазамінулым годзе ён сустракаў яго ў Горацкім штрафным ізалятары, у мінулым годзе - Глыбоцкай турме, сёлета ў Гродзенскай турме строгага рэжыму.
Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 г. нібыта за бойку, і асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі за хуліганства. Затрыманы разам зь ім маладафронтавец Эдуард Лобаў атрымаў 4 гады турмы.
Аднак у 2012 годзе выязным судом Дашкевіч быў прысуджаны да яшчэ аднаго года зьняволеньня, нібы за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Выйсьці на волю Зьміцер мае праз пяць тыдняў, 28 жніўня.
nn.by/аз