Logo Polskiego Radia
Print

Новая тэхналёгіі ўкладкі асфальта

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.07.2013 13:29
Сутнасьць новай тэхналёгіі - у выкарыстаньні інфрачырвонага разагравальніка.
foto: be.wikipedia.orgfoto: be.wikipedia.org

Ямы ў асфальце ў менскіх дварах залатаюць па новай тэхналёгіі. Для гэтага камунальнікі набылі новае абсталяваньне й плянуюць выпрабаваць яго на практыцы. Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным аб’яднаньні “Менская гарадская жыльлёвая гаспадарка”. Сутнасьць новай тэхналёгіі - у выкарыстаньні інфрачырвонага разагравальніка. Ён дазваляе вырашыць складаную праблему, якая ўзьнікае пры ўкладцы асфальтнага пакрыцьця — гэта швы, што застаюцца пасьля латаньня асфальту. У далейшым менавіта яны робяцца прычынай разбурэньня дарожнага палатна. Апрача таго, выкарыстаньне інфрачырвонага разагравальніка вельмі эканамічнае: пры звычайным спосабе кошт рамонту 1 квадратнага мэтра асфальту складае 170-230 тыс. рублёў, а новая тэхналёгія дазваляе патраціць на гэта толькі 90 тыс. рублёў. Выпрабаваньні новага абсталяваньня адбудуцца ў дварах дамоў па вуліцы Бялецкага ды па праспэкце газэты “Зьвязда”.

БелТА/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт