Logo Polskiego Radia
Print

Ірына Халіп – вольная

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.07.2013 12:43
Суд прыняў рашэньне аб вызваленьні Ірыны Халіп ад крымінальнага пакараньня.

Сёньня суд Партызанскага раёна Менска прыняў рашэньне аб вызваленьні Ірыны Халіп ад крымінальнага пакараньня па заканчэньні адтэрміноўкі прысуду.

Нагадаем, два гады таму, 16 траўня 2011 года, суд Заводзкага раёна Менска прызнаў І. Халіп вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году і прыгаварыў яе да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на два гады.

Адтэрміноўка прысуду заканчваецца 21 ліпеня. Сёньня суд павінен быў вырашыць: вызваліць журналістку, адправіць яе ў калонію за неналежныя паводзіны ці пакінуць у цяперашнім статусе яшчэ на нейкі тэрмін.

яс/nn.by

tags: Халіп
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт