Першая беларуская азбука для IOS ужо ў сеціве
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
18.07.2013 13:52
Буквар “Родная азбука” зьяўляецца першай беларускай азбукай для IPAD, ён адаптаваны для ўсіх гаджэтаў лінейкі IPAD.
Для спампоўваньня ў APP STORE стала даступная першая беларуская азбука для плятформы IOS. Дадатак быў створаны супольна камандамі грамадзкай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і выдавецтва Kinderfox пад кіраўніцтвам аўтара ідэі Андрэя Залатара. Буквар “Родная азбука” зьяўляецца першай беларускай азбукай для IPAD, ён адаптаваны для ўсіх гаджэтаў лінейкі IPAD.
Створаны з выкарыстаньнем прафэсійнай інтэрактыўнай анімацыі дадатак мае некалькі пэрсанажаў на выбар. Адмыслова для іх буквар быў агучаны прафэсійнымі акторамі, Ганнай Хітрык і Паўлам Харланчуком, якія прачыталі літары беларускага алфавіту, а таксама простыя вершы, якія дапамогуць іх запомніць. Каб захаваць успрыняцьцё мовы як сямейнай, ёсьць магчымасьць запісаць голас бацькоў. Музыку для праекта напісаў і выканаў лідар гурту “Палац” Алег Хаменка, аўтар вершаў — Кастусь Севярынец.
У плянах распрацоўшчыкаў — пошук партнэраў для стварэньня Android-вэрсіі дадатку й рэалізацыя сэрыі казак у форме дадаткаў на плятформе IOS.
Сайт праекта — bukvar.by.
Спасылка для спампоўкі — https://itunes.apple.com/ru/app/abc-belarus-native-alphabet/id661715021?mt=8.
прэс-служба кампаніі "Будзьма беларусамі"/ав