Logo Polskiego Radia
Print

Курс даляра ў банках дасягнуў 9100, на рынках - 9500

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.07.2013 13:56
Мэблевыя кампаніі, крамы на аўтарынках і прадаўцы будматэрыялаў пралічваюць цану зыходзячы з курсу 9000-9500 рублёў.
fot. sxc.hu

Па стане на 12:20 15 ліпеня, курс продажу даляра ў беларускіх банках дасягнуў 9100 рублёў. Менавіта па такім курсе амэрыканскую валюту прадае "Хоум Крэдыт Банк". Па 9060 рублёў даляры прадае "Абсалютбанк", 9040 - "БелЗЭБ", 9030 - "Прыорбанк" і "Банк ВТБ", 9020 - "Альфа Банк" і "Белгазпрамбанк", 9010 - "Онэрбанк".

Акрамя таго, курс продажу даляра па курсе 9000 рублёў усталявалі "Трастбанк", "ТК Банк", "РРБ Банк", "Эўраторгінвэстбанк", "Белаграпрамбанк" і "БТА Банк".

Як паведамляе "Наша Нiва", мэблевыя кампаніі, крамы на аўтарынках і прадаўцы будматэрыялаў таксама пралічваюць цану зыходзячы з курсу 9000-9100 рублёў за даляр, а часам нават да 9500.

Як паведамляў Тэлеграф, па выніках таргоў 15 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра павялічыўся на 20 рублёў (0,23%) і склаў 8840 рублёў. Курс расейскага рубля вырас на 1 рубель (0,37%) да 271 рубля, эўра - на 10 (0,09%) да 11540 рублёў. У адносінах да кошыка валют рубель абясцэніўся на 0,23%.

telegraf.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт