Logo Polskiego Radia
Print

Японец напісаў кнігу пра Беларусь

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.07.2013 15:15
Макота Хаясакі апісаў гісторыю Беларусі ад Усяслава Чарадзея да Лукашэнкі.

У Токіё выйшла кніга японскага дасьледчыка Макота Хаясакі па гісторыі Беларусі.
“Гісторыя Памежжа: разважаньні над мінулым Беларусі” складаецца з васьмі разьдзелаў. У іх аўтар апісвае гісторыю Беларусі ад часоў Полацкага княства да сёньняшніх дзён, ад Усяслава Чарадзея да Лукашэнкі.

Аўтар таксама паведамляе пра абставіны першага спатканьня зь гісторыяй Беларусі, калі ён як малады асьпірант знаходзіўся на Падляшшы. Апісваючы, якім чынам даведаўся пра легенду Маці Божай Кодзеньскай і пра перасьлед уніятаў, аўтар зьвяртаецца да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага й аналізуе ролю Сапегаў у яго мінулым. Хаясакі ўпэўнены, што гістарычная рэтраспэкцыя дазваляе спалучыць легенду Маці Божай Кодзеньскай з праблемай узьнікненьня Беларусі, а менавіта зь гісторыяй Полацкай Русі. Якраз там трэба шукаць ключ, які дазволіць зразумець асаблівасьці сьвядомасці сучасных беларусаў.

У кнізе Макота Хаясакі піша пра Франіцшка Скарыну, Тадэвуша Касьцюшку, Кастуся Каліноўскага, Браніслава Тарашкевіча, Васіля Быкава й іншых знакавых постацяў беларускай гісторыі.

Японскі даследчык зь 90-х гадоў вывучае гісторыю й культуру Беларусі, выкладае ў Такійскім тэхналягічным інстытуце.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт