Міліцыю выведуць са стадыёнаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.07.2013 08:40
Такім чынам адбудзецца дзеля бясьпекі й камфорту гледачоў на стадыёнах падчас матчаў.
На беларускіх стадыёнах вырашылі замяніць міліцыянтаў сьцюардамі „дзеля камфорту гледачоў’. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
10 ліпеня ў офісе Беларускай фэдэрацыі футболу адбылася сустрэча яе старшыні Сяргея Румаса зь міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам. Яны абмеркавалі пытаньні бясьпекі й камфорту гледачоў на стадыёнах падчас футбольных матчаў.
Цяпер адмысловая рабочая група зоймецца маніторынгам сытуацыі на стадыёнах. Яна й распрацуе „стратэгію ўзаемадзеяньня” паміж Беларускай фэдэрацыяй футболу й МУС пры правядзеньні матчаў, каб вывесьці міліцыю за межы чашы стадыёна.
Адносіны заўзятараў і супрацоўнікаў міліцыі на беларускіх стадыёнах у апошні час сур’ёзна абвастрыліся. Асабліва з фанатамі найбольш папулярных клюбаў: „Дынама Менск” і БАТЭ.
Заўзятары скардзяцца ў Фэдэрацыю футболу, між іншым, на частыя й адкрыта хамскія паводзінамі супрацоўнікаў АМАПу.
svaboda.org/аз