Лукашэнка загадаў адмяніць ільготы для СЭЗ
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
11.07.2013 12:40
На яго думку, Беларусі ўжо не патрэбныя інвэстыцый і стварэньне новых працоўных месцаў.
fot. belarus.by
fot. belarus.by
На думку прэзыдэнта, Беларусь ужо ня мае патрэбы так востра ў прыцягненьні інвэстыцый і стварэньні новых працоўных месцаў, таму практыку раздачы ільгот у СЭЗ трэба спыняць, а прадпрыемствам "напружвацца й плаціць па поўнай стаўцы".
Як заявіў Аляксандар Лукашэнка, наведваючы тэрыторыі СЭЗ "Магілёў", больш "размахвацца тут няма чаго", так як і інвэстыцый нам ужо хапае й рабочых месцаў таксама. Таму настаў час падумаць і пра тое, каб і дзяржава нешта з гэтага мела.
"Трэба сур'ёзна заняцца гэтым пытаньнем і расставіць усе кропкі над "і", - цьвёрда заявіў прэзыдэнт. Пры гэтым ён зрабіў агаворку, што калі будзе нейкі стратэгічны інвэстар, то яго пытаньне можна будзе разгледзець у індывідуальным парадку. А вось практыку раздачы ільгот ўсім, трэба спыняць.
"Давайце дамовімся так: гэтую пяцігодку дапрацоўваем і ўсё", - паставіў канкрэтныя тэрміны ільготнага згортваньня СЭЗ Аляксандар Лукашэнка. Пры гэтым прэзыдэнт зрабіў агаворку, што для замежных прадпрыемстваў умовы працы ў СЭЗ не павінны зьмяняцца.
Як сказаў кіраўнік дзяржавы, калі цяперашнія кіраўнікі дзяржпрадпрыемстваў, якія працуюць у рамках СЭЗ, не гатовыя будуць з 2015 года "плаціць па поўнай стаўцы", то трэба шукаць іншых кіраўнікоў. А раздачы прэфэрэнцый, як гэта было раней, больш не павінна быць.
"Больш мы ня будзем гэтым займацца, ды я ўжо й так негалосна стрымліваў гэты працэс. Але ўжо прыцягваць прадпрыемства, нават з замежным капіталам, такім чынам я не лічу патрэбным", - заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Ежедневник/ав