За партрэт Завадзкага - штраф у 2,5 млн. рублёў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.07.2013 17:47
Увечары актывіст разьмясціў на плошчы імя Якуба Коласа партрэт Дзьмітрыя Завадзкага.
źr.nn.by
Судзьдзя Савецкага райсуда Менска Тацьцяна Палулех прызнала актывіста Паўла Пракаповіча вінаватым у правядзеньні несанкцыянаванага вулічнага пікетаваньня й прысудзіла яму штраф памерам у 25 базавых велічыняў.
Учора, на 13-ю гадавіну зьнікненьня журналіста Дзьмітрыя Завадзкага, у Менску быў затрыманы актывіст Павал Пракаповіч.
Увечары актывіст разьмясціў на плошчы імя Якуба Коласа партрэт Дзьмітрыя Завадзкага, і пасьля быў затрыманы. Пра інцыдэнт Павал Пракаповіч змог паведаміць толькі сёньня раніцай. Ноч ён правёў у ізалятары на Акрэсьціна.
Таксама сёньня распачаўся адміністрацыйны працэс. Пракаповіч прызнаў, што праводзіў акцыю, але падкрэсьліваў, што не парушаў грамадзкага парадку, а проста адзін выказваў уласнае меркаваньне, трымаючы партрэт зьніклага журналіста.
nn.by/baj.by/вс