Беларусь хоча прадаць долю МТС за 1 млрд. даляраў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.07.2013 16:34
Ужо сёньня ёсьць жадаючыя, якія гатовыя выкупіць гэтую долю за $ 750 млн.
Беларусь разьлічвае ў 2014 годзе зноў прапанаваць на продаж дзяржаўную долю ў тэлекамунікацыйнай кампаніі "МТС" за $1 млрд. Аб гэтым паведаміў сёньня старшыня Дзяржкаммаёмасьці Георгій Кузьняцоў на пасяджэньні круглага стала "Стан і пэрспэктывы працэсаў прыватызацыі ў Беларусі" з удзелам замежных паслоў.
Як адзначыў Георгій Кузьняцоў, дзяржаўная доля ў МТС прадаецца ўжо на працягу амаль 4 гадоў. Увесь гэты час ідзе праца па пошуку пакупніка на гэтую долю ў статутным фондзе беларускага апэратара сотавай сувязі "Мабільныя тэлесыстэмы". Пры гэтым ён заўважыў, што сёньня ёсьць жадаючыя, якія гатовыя выкупіць гэтую долю за $ 750 млн., аднак беларускі бок хоча прадаць за $1 млрд.
БелТА/вс