Logo Polskiego Radia
Print

Багданкевіч: Даляр да канца года будзе мінімум 9500 руб.

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2013 12:04
У 2012 годзе стабільны курс удалося забясьпечыць дзякуючы дадатняму сальда ў зьнешнім гандлі. Цяпер сытуацыя памянялася.
fot. sxc.hu

Курс даляра да канца года будзе ня менш за 9500 рублёў. Такі прагноз падчас сустрэчы з журналістамі 2 ліпеня зрабіў экс-кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч.

Ён адзначыў, што ў 2012 годзе стабільны курс даляра ўдалося забясьпечыць дзякуючы дадатняму сальда ў зьнешнім гандлі. "Магчымасьці трымаць курс былі. У мінулым годзе гандаль быў збалянсаваны, гэта значыць мы куплялі тавараў столькі, колькі мелі грошай. Таму курс мог стаяць", - сказаў Багданкевіч.

У гэтым годзе, адзначыў экс-кіраўнік Нацбанка, сытуацыя кардынальна зьмянілася: "Па выніках паўгодзьдзя мы выйдзем з дэфіцытам гандлёвага й плацёжнага балянсу".

"Павольная дэвальвацыя будзе, курс [даляра] ужо пайшоў, пачалі яго адпускаць", - адзначыў Багданкевіч, камэнтуючы зьмены каціровак на валютным рынку. "Я думаю, эканоміка прымусіць пайсьці на дэвальвацыю, - лічыць Багданкевіч. - Курс даляра да канца года будзе мінімум 9500 рублёў". На яго думку, дэвальвацыя патрэбна і для стымуляваньня беларускага экспарту, і для абмежаваньня імпарту.

Між тым беларускія эканамічныя ўлады чакаюць, што сярэднегадавы курс даляра на ўзроўні 9500 рублёў складзецца пазьней, у 2014 годзе.

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт