Пешая пілігрымка вырушыла ў Будслаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        01.07.2013 15:44
                    
                                 
                
                
                    ХХІІІ пешая пілігрымка «Менск — Будслаў» вырушыла 1 ліпеня зь менскага архікатэдральнага касьцёлу. 
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         
Пачаткам паломніцтва стала сьвятая Імша, якую адслужыў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Іерарх прывітаў удзельнікаў пілігрымкі і гасьцей, якія сабраліся ў сьвятыні, і заклікаў прысутных маліцца аб духоўных плёнах паломніцтва, асабліва аб новых пакліканьнях да сьвятарства і духоўнага сану. 
У Будславе (Мядзельскі раён Менскай вобласці) 5—6 ліпеня адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя 400-годдзю знаходжаньня ў гэтым горадзе абраза Маці Божай. Будслаўскія сьвяткаваньні ачоліць папскі пасол кардынал Жан-Луі Таран, «што само па сабе нагадвае пра важнасьць падзеі і таксама пра павагу як для Касьцёлу ў нашай краіне, так і да нашай бацькаўшчыны», -- падкрэсьліў арцыбіскуп Т.Кандрусевіч.
Напрыканцы Імшы, якая прайшла ў сталічным архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі, мітрапаліт уручыў удзельнікам паломніцтва крыж — знак веры і надзеі, які будуць несьці наперадзе пілігрымкі.
Пасьля адмысловага благаслаўленьня Мітрапаліта ХХІІІ пешая пілігрымка накіравалася ў Будслаў. 
эб/catcholic.by