Logo Polskiego Radia
Print

Фінансавая арытмэтыка афіцыйнага Менску

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.06.2013 15:15
Міністэрства фінансаў рапартуе, што Беларусь пагасіла частку крэдыту МВФ.

/

Заплачана 82,4 мільёны даляраў. Пры гэтым зьнешні доўг Беларусі з пачатку году вырас на 544 мільёнаў даляраў.

Гэта зьвязана з тым, што ў 2013 годзе беларускія ўлады прыцягнулі дзяржаўных пазык на суму 1.285,3 мільёнаў даляраў ЗША. Зь іх 880 мільёнаў па крэдыту АКФ ЭўрАзЭС; 276,7 мільёнаў па дзяржаўнаму экспартнаму крэдыту ўраду Расеі, выдзеленаму пад будаўніцтва АЭС у Беларусі; 77,2 мільёнаў па крэдытах банкаў КНР; 51,4 мільёнаў па крэдытах Сусьветнага банку.

Выплаты па пазыках з пачатку году склалі 650,7 мільёнаў даляраў ЗША. Зь іх 527,6 мільёнаў —абавязкі перад МВФ па крэдыту стэнд-бай; 75 мільёнаў па крэдытах ураду Расеі; 43 мільёны па крэдытах банкаў КНР; 5,1 мільён па іншых зьнешніх дзяржаўных пазыках.

Агулам зьнешні дзяржаўны доўг дасягнуў 12,6 мільярдаў даляраў. Павялічыўся таксама і унутраны дзяржаўны доўг. На пачатку чэрвеня ён пераваліў за адзнаку 30 трыльёнаў беларускіх рублёў.

Паводле tut.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт