Kamunikat.org у Беларусі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
26.06.2013 17:48
Адбылася прэзэнтацыя інтэрнэт-бібліятэкі ў Полацку й Віцебску.
Учора й пазаўчора былі праведзеныя дзьве прэзэнтацыі беларускай інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org у Беларусі. Дзякуючы новым кантактам удасца папоўніць рэсурсы бібліятэкі, - спадзяецца каардынатар праекту Яраслаў Іванюк.
Я. Іванюк: Мы наведалі Полацк і Віцебск. У Полацку прэзэнтацыя адбылася ў цэнтры рамёстваў, прыйшло вельмі многа людзей. У сваю чаргу, у Віцебску дапамог нам арганізаваць гэтую прэзэнтацыю Эўрапейскі клюб. Нам удалося выйсьці на новых аўтараў. Гэта дасьць плён пад постацьцю новых публікацый на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org. Таксама мы дамовіліся ў Віцебску з рэдакцыямі газэтаў. І можна спадзявацца, што новыя газэты трапяць у наш разьдзел пэрыёдыкі.
Агулам у гэтым годзе былі праведзеныя чатыры прэзэнтацыі. Раней з бібліятэкай kamunikat.org пазнаёміліся жыхары Гомеля й Магілёва.
нг