Logo Polskiego Radia
Print

Ладуцька ня пусьціць будаўнікоў у водпуск

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.06.2013 13:23
Праблемныя дамы, тэрміны будаўніцтва якіх зацягнуліся, павінны быць уведзены ў эксплюатацыю ў верасьні.

Работнікі будаўнічай галіны могуць забыцца пра адпачынак да канца лета, а Менску на працягу двух месяцаў неабходна выкараніць ўсе нэгатыўныя моманты ў будаўнічай галіне. Такую задачу паставіў у панядзелак на апэратыўнай нарадзе старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Ён нагадаў, што Лукашэнка 14 чэрвеня на нарадзе зьвярнуў увагу на наяўнасьць вялікай колькасьці праблем у будаўнічай сфэры ў Менску. Тады кіраўнік краіны таксама заявіў, што Менгарвыканкам складаецца цалкам з карупцыянераў.
Мікалай Ладуцька пазначыў ключавыя моманты маючай адбыцца працы. Па-першае, праблемныя дамы, тэрміны будаўніцтва якіх зацягнуліся, павінны быць уведзены ў эксплюатацыю ў верасьні. Па-другое, неабходная поўная мадэрнізацыя сыстэмы кіраваньня й павышэньне эфэктыўнасьці працы будаўнічай галіны.

мінск-навіны/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт