292 папраўкі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
14.06.2013 17:35
Эўрапарлямэнтары ўнесьлі ў даклад Палецкіса 292 папраўкі
Дэпутаты ўнесьлі ў даклад па Беларусі, тэкст якога зьмясьціўся на сямі старонках, амаль 300 паправак. Усе яны пералічаныя ў дакумэнце Камітэту па замежных справах Эўрапейскага парлямэнту.
Тэрмін унясеньня паправак у дакумэнт, падрыхтаваны Юстасам Палецкісам, скончыўся 12 чэрвеня. Парлямэнтары ўнесьлі 292 папраўкі.
Найбольш важныя зь іх тычацца праблем масавых арыштаў, палітычна матываваных крымінальных спраў супраць прадстаўнікоў апазыцыі і хвалі рэпрэсій супраць праваабаронцаў і незалежных СМІ.
Парлямэнтары нагадваюць пра палітычных зьняволеных, якія па-ранейшаму застаюцца за кратамі. Шэраг паправак датычацца свабоды сродкаў масавай інфармацыі, якія працуюць у Беларусі й вяшчаюць на Беларусь, а таксама падтрымкі арганізацый, якія працуюць у галіне дэмакратыі й правоў чалавека, у тым ліку тых, якія вымушаныя знаходзіцца за мяжой.
charter97.org/эб