Logo Polskiego Radia
Print

На „Пінскдрэве” скарацілі працоўны тыдзень

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.06.2013 11:31
Скарочаны графік, гэта ўжо амаль тэндэнцыя, - кажа Аляксандр Ярашук.

/

„Фарміруецца тэндэнцыя, якая пакуль не набыла маштабных памераў, але ўсё часьцей беларускіх працоўных на буйных прадпрыемствах пераводзяць на скарочаны графік. Улады папросту не знайшлі эканамічнай мадэлі, каб прамысловасьць эфэктыўна працавала, а працоўным маглі выплочваць дастойны заробак”, – так камэнтуе старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук перавод на скарочаны графік працы прадпрыемства „Пінскдрэў”.

„Правы працоўных у сёньняшняй Беларусі менш за ўсё непакояць беларускія ўлады. Тым больш, што тая арганізацыя, якая сёньня нясе адказнасьць за лёс беларускіх працоўных, у якой зараз зноў прымусова знаходзяцца амаль 100% працуючых, зьяўляецца прыдаткам дзяржаўнай сыстэмы кіраваньня й ніякага ўплыву ня толькі не аказвае, але яшчэ і ўтрымлівае працоўных у рабскім становішчы.

Прадпрыемства „Пінскдрэў” скараціла працоўны тыдзень, рабочых адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі. Чатырохдзённы працоўны тыдзень уведзены з пачатку чэрвеня. Загад падпісаны генэральным дырэктарам прадпрыемства Аляксандрам Суднікам.

Аналягічныя загады будуць на прыватных і сумесных прадпрыемствах, створаных пры ўдзеле „Пінскдрэва”.

Беларускае Радыё Рацыя/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт