Партыі БНФ - 20 гадоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        08.06.2013 15:01
                    
                                 
                
                
                    Партыя надалей цьвёрда стаіць на пазыцыі адзінай беларускай мовы ў якасьці дзяржаўнай і вяртаньня нацыянальных сымбаляў.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         У сядзібе Партыі БНФ адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 20-й гадавіны стварэньня гэтай палітычнай арганізацыі. У ім узялі ўдзел палітыкі, грамадзкія актывісты, дыпляматы. Паводле лідара партыі Аляксея Янукевіча, галоўнай каштоўнасьцю БНФ, як і 20 гадоў таму, зьяўляюцца людзі. “Сёньня ня самыя лепшыя часы для палітычнай дзейнасьці, але ўсё роўна мы ганарымся, што нашыя людзі ёсьць і працуюць паўсюль у краіне” – сказаў Янукевіч. Ён таксама нагадаў, што Партыя БНФ зьяўляецца першай і адзінай партыяй, якая запісала ў сваёй праграме ў якасьці мэты ўваходжаньне Беларусі ў Эўрапейскі Зьвяз й Паўночнаатлянтычны альянс. Партыя надалей цьвёрда стаіць на пазыцыі адзінай беларускай мовы ў якасьці дзяржаўнай і вяртаньня нацыянальных сымбаляў.
БелаПАН/вс