Экс-дырэктару Белдзяржцырку пагражае да 10 гадоў турмы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.06.2013 10:21
СК не назваў прозьвішча асобы, але, паводле журналістаў, гэта Тацьцяна Бандарчук.
Сьледчы камітэт паведаміў пра крымінальную справу супраць былога дырэктара Беларускага дзяржаўнага цырку.
Афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова паведаміла, што яе ведамства пачало расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да былога дырэктара — мастацкага кіраўніка Белдзяржцырку.
Былы кіраўнік установы падазраецца ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт.424 Крымінальнага кодэксу).
Афіцыйная прадстаўніца СК не назвала прозьвішча асобы, супраць якой заведзеная справа, але сказала пра яе ў жаночым родзе.
Як высьветлілі журналісты, у гісторыі цырку была толькі адна жанчына-дырэктар - Тацьцяна Бандарчук, астатнія - мужчыны. Тут сьпіс дырэктараў цырку з 1939 году.
Бандарчук кіравала цыркам з 1996 году, афіцыйнае паведамленьне пра яе звальненьне не публікавалася. На сайце Белдзяржцырку яна дагэтуль пазначаная як дырэктар і мастацкі кіраўнік.
Тацьцяна Бандарчук - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, акадэмік Нацыянальнай акадэміі цыркавога мастацтва Расеі, народная артыстка Беларусі.
Бандарчук кіравала нядаўняй маштабнай рэканструкцыяй цырку.
Паводле інкрымінаванага артыкула ёй пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
svaboda.org/аз