Logo Polskiego Radia
Print

25 адсоткаў калодзежаў на вёсцы забруджаны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.06.2013 17:48
Перавышэньне ўтрыманьня нітратаў у вадзе грамадзкіх шахтавых калодзежаў у сельскай мясцовасьці Беларусі ў 2012 годзе было зафіксавана ў 23,6% узятых проб.

Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі паведаміла загадчыца аддзела камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Міністэрства аховы здароўя Ірына Жаўняк.

Паводле яе слоў, «гэта даволі вялікі працэнт». Асноўнай прычынай зьяўляецца сельскагаспадарчая дзейнасьць, унясеньне мінэральных угнаеньняў у глебу. «На жаль, эфэктыўных мэтадаў для зьніжэньня ўтрыманьня нітратаў няма. Галоўнай панацэяй зэяўляецца будаўніцтва цэнтралізаваных водаправодаў», — адзначыла Жаўняк.

Чыноўніца адзначыла, што калодзеж гэта інжынернае збудаваньне, якое патрабуе тэхнічнага догляду, ачышчэньня й дэзынфэкцыі. Каля калодзежаў нельга мыць адзеньне, машынуб- нагадала Жаўняк.

яс/nn.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт