Незалежных журналістаў выклікаюць у пракуратуру 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        29.05.2013 15:30
                    
                                 
                
                
                    Выклікаюць іх, імаверна, з-за кітайскага парку. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
Сябры ГА «БАЖ» Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч атрымалі позвы з патрабаваньнем зьявіцца ў Смалявіцкую раённую пракуратуру. Незалежных журналістаў выклікаюць, каб узяць у іх тлумачэньні. Зьявіцца ў пракуратуру яны павінны 30 траўня, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч зьвязваюць выклік у пракуратуру зь іх прысутнасьцю на грамадзкім абмеркаваньні праекту Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пад Смалявічамі, які праходзіў у красавіку. Тады супрацоўнік міліцыі, які прысутнічаў на абмеркаваньні, перапісаў пашпартныя дадзеныя журналістаў і паабяцаў «разабрацца».
БАЖ/эб