Праспэкт Незалежнасьці ў Менску часткова перакрыюць
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
14.05.2013 14:16
15 траўня частку менскага праспэкту Незалежнасьці перакрыюць, каб пакласьці асфальт.
Пра гэта паведаміла БелТА кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму Тацяна Харлінская.
15 траўня з 6:00 раніцы ад вуліцы Сьвярдлова да вуліцы Леніна будуць выконвацца працы па фрэзэраваньні праезнай часткі, пазьней там пакладуць новы асфальт. У сувязі з гэтым рух будзе часткова абмежаваны. "Сталічная Дзяржаўтаінспэкцыя рэкамэндуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту", - адзначыла Тацяна Харлінская.
БелТА/эб