Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка - сярод ворагаў свабоднай прэсы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.05.2013 14:05
З нагоды Дня свабоды прэсы “Рэпартэры бязь межаў” апублікавалi, як кожны год, сьпіс ворагаў свабоды прэсы.

3 траўня адзначаецца Сусьветны дзень свабоды прэсы. У Беларусі гэтае сьвята жыве толькі ў незалежных СМІ. Афіцыйныя выданьні Дзень друку адзначаюць 5 траўня, у гадавіну выхаду першага нумару газэты “Праўда”.

З нагоды Дня свабоды прэсы праваабарончая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” апублікавала, як кожны год, сьпіс ворагаў свабоды прэсы. Сёлета ў сьпіс трапілі 38 палітыкаў і арганізацый, сярод якіх аказаліся лідары васьмі постсавецкіх краін – Аліеў, Талібаў (Азэрбайджан), Лукашэнка, Пуцін, Кадыраў (Расея), Назарбаеў (Казахстан), Карымаў (Узьбекістан), Бердымухамедаў (Туркменістан).

Паводле Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт