Быў узламаны сайт belaruspartisan.org
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.04.2013 11:35
Павел Шарамет: нас папярэджвалі аб магчымасьці ўзлома.
Раніцай 25 красавіка хакеры разьмясьцілі на галоўнай старонцы сайта belaruspartisan.org пасланьне, у якім патлумачылі свой учынак.
„Мы маглі б заваліць і вас, і „Хартыю”, і „Вясну”, і многіх іншых яшчэ даўно, але мы даем вам магчымасьць існаваць пад нашым кантролем. Чаму мы гэта не рабілі? Проста цікава, хто, адкуль і ШТО кажа. А цяпер у нас ёсьць сьпіс гаваруноў, якіх папярэджваем у апошні раз: кажыце, пішыце, але не зарывайцеся, не трэба ліць бруд і абражаць АСОБУ”, - гаварылася ў звароце.
У размове з Эўрарадыё адзін зь кіраўнікоў рэсурса Павел Шарамет паведаміў, што рэдакцыю папярэджвалі аб небясьпецы: „Гэта ўзлом. Нас папярэджвалі аб ім, аднак адпаведна й своечасова адрэагаваць мы не змаглі. Зараз працуем над вырашэньнем праблемы. Будзем разьбірацца, хто й як гэта зрабіў".
Празь некалькі гадзін наступствы ўзлому былі ліквідаваныя. Зараз сайт працуе ў звычайным рэжыме.
euroradio.fm/аз