Праектны кошт „Чыжоўка-Арэны” - 189 млн. даляраў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.04.2013 07:10
Умяшчальнасьць трыбун галоўнай арэны складае больш за 10,5 тысячы гледачоў.
źr. wikipedia
źr. wikipedia
Намесьнік генэральнага дырэктара ХК „Юнацтва-Менск” Ігар Малчанаў паведаміў, што праектны кошт шматфункцыянальнага спартыўна-забаўляльнага комплексу „Чыжоўка-Арэна”, якая стане другой пляцоўкай чэмпіянату сьвету-2014 у Менску, складае 189 млн. даляраў.
„Пры праектаваньні „Чыжоўка-Арэны” спэцыялістамі „Белпрампраекта” за аснову быў узяты пабудаваны яшчэ ў 2008 годзе ў Бабруйску шматфункцыянальны комплекс, які мае форму лятаючай талеркі. Пры будаўніцтве вытрыманы ўсе патрабаваньні інспэкцыі чэмпіянату сьвету-2014. У праектна-каштарыснай дакумэнтацыі таксама знайшлі адлюстраваньне ўсе патрабаваньні, што прад'яўляюцца МХЛ і КХЛ,” – сказаў Ігар Малчанаў.
Умяшчальнасьць трыбун галоўнай арэны комплексу з улікам VIP-зон разьлічана на больш за 10,5 тысячы гледачоў, а безь іх уліку - на 9 430 чалавек. Побач будуць ўзьведзены таксама дзьве малыя арэны - трэніравальны каток і зала для гульнявых відаў спорту. Іх умяшчальнасьць складзе па 1,5 тысячы гледачоў.
goals.by/nn.by/аз