Logo Polskiego Radia
Print

У Менску будуць маліцца за Папу Рымскага Францішка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.04.2013 11:28
Каталіцкія біскупы й сьвятары ўрачыста адзначаць пачатак пантыфікату Папы Францішка.

/

16 красавіка ў 17.00 у менскай архікатэдры Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці ўзначаліць Імшу з удзелам усіх каталіцкіх біскупаў Беларусі й прысутных сьвятароў, каб урачыста адзначыць пачатак пантыфікату Папы Рымскага Францішка.

На ўрачыстасьць запрошаны прадстаўнікі дзяржаўнай улады й акадэмічнай супольнасьці Беларусі, прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу, акрэдытаваныя ў Менску, прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай царквы.

У 19.00 у Калоннай зале Палаца культуры прафсаюзаў у Менск адбудзецца ўрачысты прыём, арганізаваны Апостальскай Нунцыятурай у Рэспубліцы Беларусь для каталіцкіх біскупаў і ардынарыяў, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, рэлігійных лідараў і прадстаўнікоў дыпляматычнага корпуса.

catholic.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт