Logo Polskiego Radia
Print

Міністра просяць праходзіць у школе творы цыганоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.04.2013 12:59
Гомельскія праваабаронцы просяць міністра адукацыі ўнесьці ў школьную праграму творы цыганскіх паэтаў і пісьменьнікаў.

Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка зьвярнуліся зь лістом да міністра адукацыі Сяргея Маскевіча.

Праваабаронцы лічаць, што ў грамадзтве шырока распаўсюджана меркаваньне, што цыганы ня могуць стварыць нічога выдатнага. Гэты зман магла б пахіснуць лекцыя па сучаснай цыганскай паэзіі.

Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка нагадваюць, што існуюць такія творцы, як савецкі цыганскі паэт Мікалай Васілеўскі, Ліліт Мазыкіна й Валерыя Янышава. На цыганскую мову перакладзены тэксты Сьвятога Пісаньня.

«Цыганская бедната (а значная частка сем'яў беларускіх цыганоў зьяўляюцца малазабясьпечанымі) часта ня мае доступу да скарбніцы, створанай нацыянальнай інтэлігенцыяй. Калі працаўнікі адукацыі паставяць сабе за мэту выправіць гэта становішча, то, несумненна, прынясуць немалую карысьць цыганскай дыяспары й заслужаць глыбокую ўдзячнасьць лепшых яе прадстаўнікоў», - выказалі меркаваньне Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт