Нацбанк за I квартал прадаў 47 дыямэнтаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
08.04.2013 12:27
Выручка ад рэалізацыі каштоўных камянёў склала 229,14 мільёна рублёў.
Нацыянальны банк Беларусі за першы квартал 2013 рэалізаваў 47 атэставаных дыямэнтаў агульнай масай 17,67 карата, паведамілі карэспандэнту БелТА ва ўпраўленьні інфармацыі й грамадзкіх сувязей Нацбанка.
Продаж у Беларусі атэставаных дыямэнтаў Нацыянальнага банка пачалася ў 2005 годзе. Нацыянальны банк рэалізуе атэставаныя дыямэнты праз касы сваіх структурных падразьдзяленьняў. Для продажу прапануюцца дыямэнты розных якасна-колеравых характарыстык і форм масай ад 0,05 да 2,55 карата, вырабленыя па расейскіх стандартах.
Атэстат, які сьведчыць пра сапраўднасьць каштоўнага каменя й зьмяшчае асноўныя зьвесткі аб каштоўным камені, выдаецца экспэртнай камісіяй Нацыянальнага банка па правядзеньні аналізу й ацэнкі каштоўных камянёў.
БелТА/ав