Сіноптыкі й МНС папярэджваюць пра новую сьнежную буру
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.03.2013 14:36
Такое ветранае надвор’е прагназуецца сёньня ўдзень па ўсходзе краіны, а ўначы ў многіх раёнах чакаецца завіруха.
Сіноптыкі й МНС папярэджваюць пра новую сьнежную буру. Ва ўсім вінаваты цыклён з цэнтрам над Летувой, які прынёс у Беларусь моцныя вятры парывамі да 15-18 мэтраў за сэкунду.
Такое ветранае надвор’е прагназуецца сёньня ўдзень па ўсходзе краіны, а ўначы ў многіх раёнах чакаецца завіруха.
МНС рэкамендуе пры ўзмацненьні ветра прыбіраць гаспадарчыя рэчы са двара і бальконаў у дом або ў сутарэньне, загадзя абрэзаць сухія дрэвы. Машыну варта паставіць у гараж, калі гаража няма, то прыпаркаваць падалей ад дрэваў. Людзям, якія знаходзяцца на вуліцы, раяць абыходзіць хісткія будовы й дамы з няўстолівымі дахамі, а таксама пазьбягаць дрэваў, мастоў, лініяў электраперадач.
Пры атрыманьні папярэджаньня пра моцную завіруху рэкамендуюць зачыніць вокны й дзверы, а таксама ўстрымацца ад паездкі на аўтамабілі.
БелТА/вс