Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія малочныя рэкі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.03.2013 11:50
У Беларусі зьявіўся новы міжнародны партнэр – Інданэзія.

/

Там знаходзіцца з афіцыйным візытам кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка. Ён назаключаў там кантрактаў ажно на $400 мільёнаў.У тым ліку 150 мільёнаў на пастаўкі беларускага малака. Тамтэйшым жа бізнэсоўцам Лукашэнка пасьцяліў чырвоны дыван пад інвэстыцыі ў Беларусі.

У Джакарту Аляксандар Лукашэнка махануў адразу пасьля паседжаньня Вышэйшай Рады Саюза Расеі й Беларусі у Санкт-Пецярбурзе. Сустрэчы з інданізійскім прэзыдэнтам Сусілам Бамбангам Юдаёна, былі больш пладавітыя чым з крамлёўскім кіраўніцтвам. Ад расейсцам чаканага крэдыту на мадэрнізацыю Лукашэнка так і не атрымаў, затое ўдалося нападпісваць гандлёвых пагадненьняў з Інданэзіяй. На агульную суму больш за $400 даляраў. Бакі плянуюць рэалізацыю сумесных праектаў у галіне бія ды інфармацыйных тэхналёгій, аграрных навук, харчовай прамысловасьці. Напрыклад, вельмі разьлічвае афіцыйны Менск на пастаўкі малака на інданэзыйскі рынак. Аляксанад Лукашэнка ўжо агучыў, што мы гатовыя прадаць малочынх прадуктаў у гэтую краіну на 150 мільёнаў даляраў.

Зь іншага боку беларускі кіраўнік актыўна заклікаў інданэзыйскія дзелавыя колы інвэставаць у Беларусь. Маўляў у краіне створаны прыцягальныя й камфартовыя ўмовы для бізнэсу. Абсалютная абарона прыватнай уласнасьці, стабільная занаканаўчая база й вялізарны рынак пад бокам з насельніцтвам у 170 мільёнаў чалавек без мытных межаў й тарыфаў. Беларускі кіраўнік хваліўся, што краіна прадстаўляе безпрэцэдэнтныя ільготы тым, хто створыць высокатэхнялягічныя прадпрыемствы ў індустрыяльным парку, які ствараецца разам з кітайскімі таварышамі.

Аднак, пра некаторыя рэчы Аляксандар Лукашэнка змаўчаў, піша партал Хартыя-97. Не распавёў інданэзыйскім прадпрымальнікам пра тое, што ў Беларусі дзейнічае закон, які дае дзяржаве права дзейнічаць ад імя мінарытарных акцыянэраў на прыватных прадпрыемствах. Таксама пра тое, як ўлады забралі «абароненую заклна» прыватную ўласнасьць у акцыянэраў кандытэрскіх фабрык «Камунарка» ды «Спартак». У гэтым зможа асабіста пераканацца індэнэзыйскі прэзыдэнт ,які прыняў запрашэньне Лукашэнкі наведаць Беларусь.

Паводле БЕЛТА/Хартыя-97

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт