Флэшмоб у Дзень Канстытуцыі ў Гомелі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.03.2013 15:52
Aктывісты трымалі ў руках разгорнутыя асобнікі тэкстаў Канстытуцыі.
racyja.eu
У Гомелі прайшоў флэшмоб з нагоды Дня Канстытуцыі. Дэмакратычныя актывісты трымалі ў руках разгорнутыя асобнікі тэкстаў Канстытуцыі й незалежныя друкаваныя выданьні на транспартных прыпынках у цэнтры горада. Паводле намесьніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова, удзельнікі флэшмобу імкнуліся нагадаць грамадзянам пра дэмакратычную Канстытуцыю 1994 года.
„Мы дамовіліся, што на прыпынках будуць стаяць па два-тры актывісты. Адзін будзе трымаць макет Канстытуцыі з выявай „Пагоні", а другі чытаць „Народную волю". У Беларусі існуе праблема з рэалізацыяй канстытуцыйных правоў. Таму трэба вяртацца да дэмакратычнай Канстытуцыі, якая калісьці ў нас была”,- сказаў Васіль Палякоў.
Затрыманьняў падчас гомельскага флэшмобу не было, хоць за актывістамі назіралі групы байцоў АМАПа й людзі ў цывільным.
Беларускае Радыё Рацыя/аз