Віцебскую краму пакаралі за продаж “шпіёнскіх акуляраў”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        09.03.2013 16:06
                    
                                 
                
                
                    Акуляры зь відэакамэрай прадаваліся ў камісійнай краме, а такія акуляры зьяўляюцца сродкам сакрэтнага атрыманьня інфармацыі.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Віцебскую краму пакаралі за продаж “шпіёнскіх акуляраў”. Гаспадарчы суд Віцебскай вобласьці аштрафаваў прыватнае гандлёвае прадпрыемства. Акуляры зь відэакамэрай прадаваліся ў камісійнай краме, а такія акуляры зьяўляюцца сродкам сакрэтнага атрыманьня інфармацыі. Зрэшты, штраф прызначылі параўнальна невялікі — 1 мільён рублёў, і яшчэ адабралі прыбытак ад рэалізацыі тавару — 750 тысяч рублёў. У Беларусі абарачэньне тэхнічных сродкаў для таемнага атрыманьня інфармацыі зьяўляецца ліцэнзаваным відам дзейнасьці, а крама адпаведнага дазволу ня мела. Тым часам, у інтэрнэце можна лёгка набыць такую “цацку”.
эўрарадыё/ежедневник/вс