Logo Polskiego Radia
Print

Праект разьвіцьця Берасьцейскай крэпасьці распрацуюць да траўня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2013 11:29
Праект „Берасьце 2019” прымеркаваны да 1000-годзьдзя Берасьця, якое будзе адзначацца ў 2019 годзе.
pl.wikipedia.orgpl.wikipedia.org

pl.wikipedia.org
pl.wikipedia.org

Да канца красавіка будзе распрацаваны майстар-плян праекта „Берасьце 2019”.
Пра гэта было заяўлена па выніках нарады, дзе былі абмеркаваныя канцэпцыі праекта, які прадугледжвае разьвіцьцё тэрыторыі Берасьцейскай крэпасьці й прылеглага да яе гістарычнага квартала Берасьця.

Паводле слоў экспэрта праекта, генэральнага дырэктара ТАА „Інстытут Ленгіпрагор” Юрыя Пералыгіна, падчас нарады абмяркоўваліся пляны рэалізацыі праекта, падрыхтаваныя чатырма аўтарскімі калектывамі архітэктараў зь Берасьця, Кіева, Масквы й Ульянаўска. Зараз чакаецца яшчэ месяц дапрацоўкі ідэй, якія могуць легчы ў аснову наступнага кроку: стварэньня майстар-пляна.

У канцы красавіка ў Берасьці плянуецца правядзеньне міжнароднага сэмінара з удзелам шырокага кола экспэртаў, дзе будзе разгледжаны гэты майстар-плян.

Запуск праекта „Берасьце 2019” адбыўся ў лістападзе 2012 года. Яго задача - сфарміраваць эфэктыўную культурна-турыстычную індустрыю, арыентаваную на павышэньне інвэстыцыйнай прывабнасьці рэгіёну, стварэньне новых працоўных месцаў, разьвіцьцё гарадзкой інфраструктуры, павелічэньне даходаў горада й краіны ад турызму.

Праект прымеркаваны да 1000-годзьдзя Берасьця, якое будзе адзначацца ў 2019 годзе.

БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт