Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка адпраўляецца на пахаваньне Чавэса

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.03.2013 12:10
Лукашэнка прыняў гэтае рашэньне, "нягледзячы на маючы адбыцца ў бліжэйшы час шэраг міжнародных візытаў".
Hugo ChavesHugo Chaves Agência Brasil/Wikimedia Commons

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыме ўдзел у жалобных мерапрыемствах у Каракасе ў сувязі са сьмерцю прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавеса, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Улічваючы асаблівы сяброўскі характар і стратэгічны ўзровень беларуска-вэнэсуэльскіх адносін, прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка вырашыў асабіста прыняць удзел у жалобных цырымоніях у Каракасе ў сувязі са сьмерцю прэзыдэнта Баліварыянскай Рэспублікі Вэнэсуэла Уга Чавэса", - адзначылі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

Там заявілі, што Лукашэнка прыняў рашэньне накіравацца ў Каракас, "нягледзячы на маючы адбыцца ў бліжэйшы час шэраг міжнародных візытаў і загружанасьць свайго працоўнага графіка". "Гэта зьвязана з тым, што Уга Чавэс ня меў больш блізкіх і сяброўскіх адносін ні з адным з кіраўнікоў замежных дзяржаў, як з прэзыдэнтам Беларусі. Дзякуючы сяброўству двух лідараў нашы краіны за адносна кароткі прамежак часу дасягнулі уражлівых вынікаў у разьвіцьці адносін ва ўсіх сфэрах", - адзначылі ў прэс-службе.

Традыцыйны ўрачысты прыём з нагоды Дня жанчын ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы вырашана перанесьці на больш позьні тэрмін, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт