Экспарт цукру дазваляецца чатыром прадпрыемствам
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.03.2013 10:10
Такое рашэньне прынятае пастановай Савета Міністраў № 144.
З 1 сакавіка да 31 жніўня 2013 года экспартэрамі белага цукру ў Беларусі вызначаны чатыры прадпрыемствы: „Гарадзейскі цукровы камбінат”, „Жабінкаўскі цукровы завод”, „Слуцкі цукроварафінадны камбінат” і „Скідальскі цукровы камбінат”.
Такое рашэньне прынятае пастановай Савета Міністраў № 144 ад 5 сакавіка 2013 года. Белы цукар экспартуецца пад кодам адзінай Таварнай намэнклятуры зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Мытнага саюза 1701 99 100.
Дакумэнт прыняты ў адпаведнасьці з Пагадненьнем аб парадку ўвядзеньня й прымяненьня мераў, якія закранаюць зьнешні гандаль таварамі, на адзінай мытнай тэрыторыі ў адносінах да трэціх краін ад 9 чэрвеня 2009 года. У сувязі з гэтым Дзяржаўнаму мытнаму камітэту й Міністэрству ўнутраных спраў даручана прыняць меры па недапушчэньню экспарту белага цукру суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасьці, не названымі ў гэтай пастанове.
Аб прынятай меры будзе паведамлена Эўразійскай эканамічнай камісіі. На яе разгляд таксама будзе вынесена прапанова аб прымяненьні аналягічнай меры й іншымі дзяржавамі - удзельніцамі Мытнага саюза.
БелТА/аз