Прыспушчаны дзяржаўныя сьцягі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.03.2013 12:20
У Беларусі ў сувязі са сьмерцю Уга Чавэса на тры дні прыспушчаны дзяржаўныя сьцягі.
Hugo Chaves Agência Brasil/Wikimedia Commons
Па рашэньню прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі ў сувязі са сьмерцю прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса прыспушчаны дзяржаўныя сьцягі, паведамляе беларускае тэлебачаньне.
"Народ смуткуе й падзяляе боль страты разам з вэнэсуэльцамі", - гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Уга Чавес памёр на 59-м годзе жыцьця. Афіцыйны жалобу ў Вэнэсуэле будзе доўжыцца 7 дзён. Прадугледжваецца, што пахаваньне вэнэсуэльскага лідара адбудуцца 8 сакавіка.
Па даручэньню Аляксандра Лукашэнкі ў Каракас на пахаваньне вэнэсуэльскага прэзыдэнта паедуць кіраўнік справамі прэзыдэнта Віктар Шэйман і першы намесьнік прэм’ер-міністра Ўладзімір Сямашка.
БелТА/ав