Гародня рыхтуецца да выставы «Казюкі-2013"
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
27.02.2013 13:00
У бліжэйшыя дні ў горад на Нёмане зьедуцца народныя майстры зь Беларусі, Летувы й Польшчы.
Выстава-кірмаш «Казюкі-2013» пачнецца 4-га сакавіка на Савецкай плошчы Гародні. На ёй можна будзе набыць унікальныя вырабы народных майстроў са скуры, бісеру, мэталу, дрэва ды іншых матэрыялаў. Таксама плянуюцца паказы майстар-клясаў, ды ўстаноўка імправізаваных майстэрняў пад адкрытым небам.
Сьвяточны настрой будуць ствараць творчыя калектывы ўстановаў культуры Гарадзенскай вобласьці. Гэта, між іншым, народны ансамбль беларуской песні й танцаў "Нёман", ансамбль "Гасьцінец", ансамбль літоўскай музыкі "Рута", калектывы "Нарвянкі", "Сібірак" ды іншыя.
Кірмаш "Казюкі" штогод ладзіцца ў Гародні ў памяць прасьвятога-заступніка моладзі, майстроў ды рамесьнікаў – сьвятога Казіміра, унука Ягайлы й сына ўладара Літвы й Польшчы Казіміра IV. Назва «Казюкі» паходзіць ад летувіскага слова Kaziukas. Так летувісы называюць пяшчотна сваіх майтсроў й рамесьнікаў.
Паводле БелТА