Пададзена заяўка на правядзеньне Дня Волі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        20.02.2013 14:56
                    
                                 
                
                
                    Шэсьце плянуецца правесьці 24 сакавіка, а 14 гадзіне на плошчы Бангалёр плянуецца мітынг.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  Прадстаўнікі беларускай апазыцыі падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне Дня волі, прымеркаванага да 95-годзьдзя абвяшчэньня БНР.
Шэсьце плянуецца правесьці 24 сакавіка, пачатак а 12-й гадзіне каля галоўнага ўваходу ў Батанічны сад. Плянуецца, што ўдзельнікі пройдуць па праспэкце Незалежнасьці, вуліцы Сурганава да плошчы Бангалёр, дзе а 14-й гадзіне плянуецца мітынг.
У аргкамітэт па сьвяткаваньні 95-й гадавіны БНР уваходзяць партыя БНФ, рух "За свабоду", аргкамітэт па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя", Аб'яднаная грамадзянская партыя, грамадзянская ініцыятыва "Эўрапейская Беларусь".
ав