Валютных крэдытаў на жыльлё ня будзе
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
20.02.2013 14:41
Нацбанк Беларусі ня будзе аднаўляць валютнае крэдытаваньне фізычных асоб.
fot. Glow Images
fot. Glow Images
Аб гэтым паведаміла сёньня журналістам кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.
Такім чынам, Нацыянальны банк не падтрымаў ініцыятыву прэм'ер-міністра па аднаўленьні валютнага крэдытаваньня фізычных асоб на будаўніцтва жыльля.
"Сёньня няма неабходнасьці адмяняць рашэньне аб спыненьні валютнага крэдытаваньня. Шмат праблем было з дэвальвацыяй у насельніцтва", - адзначыла Надзея Ермакова. Яна паведаміла, што магчымасьць аднаўленьня валютнага крэдытаваньня фізычных асоб на будаўніцтва жыльля Нацбанк абмяркоўваў з кіраўнікамі большасьці беларускіх банкаў. Прадстаўнікі банкаў катэгарычна пярэчылі супраць такой магчымасьці.
"Акрамя таго, навошта нам фармаваць меркаваньне, што наш беларускі рубель ужо нікуды не падыходзіць, і толькі, як пішуць на форумах, а таксама некаторыя журналісты, валюта нас выратуе. Нам валюта патрэбна для іншых мэтаў", - дадала Надзея Ермакова.
БелТА/ав