Logo Polskiego Radia
Print

Ноч беларускай літаратуры ў Музэі Купалы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.02.2013 14:30
Імпрэза прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
s13.rus13.ru

22 лютага, а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы (Менск, вул. Купалы, 4) запрашае прыняць удзел у «Ночы беларускай літаратуры», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Імпрэза пройдзе ў фармаце свабоднага мікрафона. Наведвальнікі музэя змогуць ня толькі пазнаёміцца з творчасьцю сучасных беларускіх літаратараў, але й прадставіць на суд аўдыторыі свае творы.

Падчас «Ночы беларускай літаратуры» прагучаць творы маладых літаратараў суполкі «Літаратурнае прадмесьце» пад кіраўніцтвам Людмілы Рублеўскай, удзельнікаў паэтычнага гуртка «Альтанка» пад кіраўніцтвам Ірыны Багдановіч, аўтараў часопіса «Маладосьць», ляўрэатаў конкурсу аўтарскай песьні Сяргея Башлыкевіча, гуртоў «Нельга забыць» і «аРБа».

Паводле Нашай Нівы/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт